Андрэй, я не прашу цябе мяняць стаўленьне да чалавека паводле майго меркаваньня, я разумею, што для гэтага патрэбныя словы не мае, а самога гэтага чалавека. Я прашу цябе памяняць меркаваньне адносна стылю вядзеньня палемікі з тым чалавекам, які табе непрыемны, альбо які кажа тое, што супярэчыць твайму погляду, будзем называць яго "нязгодным". І хопіць ужо гэтай "фізічнай расправы", зразумела, што гэта было сказана на эмоцыях.
Кожны мае права выказваць сваё меркаваньне, але няхай гэта будзе меркаваньне аб прадмеце дыскусіі, а не аб яе суб'ектах (удзельніках дыскусіі). Гэта вельмі добры тон. Інакш, прабач, з якім пачуцьцём людзі будуць глядзець на надпіс на нашым календары?