Прагаласаваў за пункт "для развития аквариумистики в целом", таму што хачу ў гэта верыць і, шчыра кажучы, верыцца лёгка. Калі пры гэтым паралельна перасьледуюцца і дасягаюцца нейкія дадатковыя мэты, то гэта толькі "+". У рэшце рэшт, хто выступае зь нейкай ініцыятывай, той мае права і на нейкія дывідэнты для сябе.
Пытаньне "Прычым тут мы?", калі мы сябе пазіцыянуем так, як мы сябе пазіцыянуем, а менавіта "открытый и свободный ресурс, ссылки на другие ресурсы не будут блокироваться, более того, они поощряются", проста не павінны ўзьнікаць абсалютна безадносна палітыкі "других ресурсов" у дачыненьні нас. Так, нам дазваляецца лічыць, што тая ці іншая палітыка тых ці іншых "других ресурсов" у дачыненьні нас з'яўляецца недобрасумленнай, неканструктыўнай, саму сітуацыю мы можам разглядаць, як несправядлівую, можам, але ніякіх прэтэнзій і патрабаваньняў ні гэтым "другим ресурсам", ні іх прадстаўнікам прад'яўляць не можам. Гэта было б супраць дэкларуемых намі прынцыпаў. Бо мы, так бы мовіць, ставімся да ўсіх "других ресурсов" роўна/станоўча проста таму, што гэта наш прынцып, а не са спадзяваньня (і тым больш не с патрабаваньня), што (каб) і ў дачыненьні нас выконваўся гэты прынцып. Гэты прынцып асіметрычна-самаахвярны, але ад таго і ў вышэйшай ступені высакародны. Як бы мы паставіліся да хрысьціяніна, які адмовіўся б любіць таго, хто адмаўляецца любіць яго? Аднак, каб нікога не раздражняць, не буду паглыбляцца, хто жадае перачытайце
Мф. 5:46-49 самастойна.