Дзяніс, калі даць СО2, хлароз праявіцца хутчэй, бо СО2+(ці "*") сьвятло даюць расьлінам энергію, якую трэба траціць па пастраеньне біямасы, для чаго патрэбныя макра і міркаэлементы. Абмежаваўшы расьліны па СО2 ці па сьвятлу мы пазбавім іх энергіі і панізім патрэбу ў рэчывах -- адцягнем хлароз на больш позьні перыяд. У мяне супярэчаньні супраць разгону аквы сьвятлом зусім іншага плану. Проста эканамічна больш выгадна даць дадатковы СО2 замест дадатковага сьвятла. Па першае, меншы расход электраэнергіі, па-другое, меншае цеплавыдзяленьне, што ў такую сьпякоту асабліва важна.