Брагагенератар: 2л ПЭФ бутэлька туды закідваюцца ягады з кампота (сам кампот выпіваецца) + цукар (1 гранёная шклянка) альбо 0.25-0.30 л старога зацукрыўшагася варэньня (тады ўжо без цукру), заліваецца вадою на да 2/3-3/4, закідваюцца дрожджы (1/16 пачкі), закручваецца корак, перамешваецца. Адкручваецца корак у ім распаленым цьвіком ці дрэльлю робіцца адтуліна па дыяметру шланга ад кампрэсара. Бярэцца кароткі (2-3 см) кавалак шлангу, прасоўваецца ў адтуліну і з вонкавага боку ў яго заганяецца трайнічок, каторы расьпірае шланг і робіць спалучэньне герметычным, адзін выхад трайніка герметычна зачыняецца, другі ўжываецца для падачы брагі на дыфузар альбо на забор зьнешніка.