Добрый день!!! Вот и я решился на цихлидариум!! И Так что сделано: установлена банка на 270 литров,длина 140 ширина 40,установлены декорации в виде песчаника и камней грунт кварц,вчера залил воду и поставил грелку,фильтр внутренний 1500 турбо от акваэль и помпу тетра 300,вот теперь прошу совета и помощи по дальнейшим действиям: температура воды ,количество рыб(Малави),и когда уже можно заселять? хочу еще сомов поселить!! С уважением Владимир!!!Фотографии позже!!
Чым хутчэй заселіце, тым хутчэй пасьпее аква. Аднак засяляць у першы ж дзень трэба не больш за 10% ад фінальнай біянагрузкі на сістэму. Хачу засярэдзіць Вашую ўвагу, што працэс пасьпяваньня рыбнай (без расьлін) аквы пачынаецца з запуска першай рыбы (альбо як альтэрнатыўны спосаб з дадаваньня ў акву аміяку і/альбо мачавіны). Менавіта наяўнасьць гэтых рэчываў ў вадзе (няважна як яны там узьніклі: акварыўміст даліў альбо рыбы выдзелілі) прыводзіць да размнажэньня бактэрый-нітрыфікатараў, якія пасьлядоўна акісьляюць іх да нітрытаў і затым нітратаў (гэтым займаюцца розныя бактэрыі).
Вышэйапісанае, аднак, ні ў якім выпадку не павінна быць падставаю для засяленьня больш чым 10% насельніцтва, разьлічанага на разглядаемую сістэму, бо ў супрацьлеглым выпадку канцэнтрацыя небясьпечных рэчываў (аміяку і нітрытаў) дасягне небясьпечнага для здароўя ці нават жыцьця рыб раней, чым патрэбныя бактэрыі разьвядуцца ў неабходных колькасьцях.Таму, як толькі вада перастала пахнуць хлоркаю запускаем першых жыхароў, праз кожныя 3-4 дні - наступных 10%.
Ёсьць яўчэ адна рэмарка: аква ніколі не бывае пасьпеўшай у прынцыпе (увогульле), яна бывае пасьпеўшай для нейкай пэўнай біянагрузкі (а не ўвогульле!). Калі, скажам, маецца на трэць заселеная аква (33% ад разьлічанай на дадзены аб'ём колькасьці рыбы), якая існуе ўжо пару месяцаў (і, адпаведна, большасьцю акварыўмістаў разглядаецца, як ужо цалкам пасьпеўшая), то бухнуўшы туды за адзін раз недастаючых 67% рыбы, можна элементарна атрымаць аміячнае атручваньне ў наступныя пару дзён.