Я вас понял,но Виталь рекомендует типа уже сегодня это сделать!!!???
Не, ну, ня тое каб, гэта было абавязкова. Проста майце на ўвазе, што пасьпяваньне акварыўма пачнецца не з моманту заліўкі вады, а з запуску рыбы. Вось і ўсё, а ўжо калі Вы пажадаеце, каб Ваша аква пачала пасьпяваць, гэта залежыць выключна ад Вас і ніякай сьпешкі тут няма. Усё маё апісаньне праблемы вышэй мела мэтаю перадухіліць Вас ад думкі, што праз два тыдні без рыбы Вашая аква будзе цалкам пасьпеўшай і гатовай прыняць поўны склад жыхароў адначасова. Да таго ж я ня ведаў, можа, Вы адразу дарослымі планавалі засяляць, тады гэта было б адназначна праблемай.