Вось, вырашыў напісаць крыху пра падрастаючае пакаленьне. Пазаўчора ў паводзінах пачаліся праяўляцца прыкметы дарасьленьня.
Зараз ведаю, што ў мяне два хлопчыка і пяць дзяўчынак. Ну, але аба ўсім з-запрытна...
У месяц яшчэ можна было толькі здагадвацца, што гэтыя рамірэзкі неонаваблакітныя:
Тут на дне - дафнія сярэдніх памераў. У месяц яны ўжо яе елі. Памер недзе 12-13 мм.
Хаця на сонцы пры пэўных вуглах ўжо можна было разгледзець характэрныя неонавыя блёсткі:
Напрыканцы другога месяца ў неонава-блакітнасьці ўжо можна было не сумнявацца. Больш таго, зараз заднім чыслом я разумею, што ўжо тады можна было адрозьніць самцоў ад самак. У самцоў маюцца чорныя плямы ў ніжніх частках жаберных покрывак як працяг паласы праз вока, у самак яны значна менш праяўлены. Вось, некалькі фотак:
Гэта вырасьнік на 10 л. Я прытрымліваюся таго погляду, што малей трэба расьціць толькі ў густа засаджанай расьлінамі ёмістасьці на сонцы. Так дасягаецца высокая якасьць вады і выдатны кіслародны рэжым.
А вось, блізкім планам:
Ну, і ўжо зусім апошнія фоткі, самцы (магчыма, адзін і той жа):
і самкі (таксама, магчыма, адна і тая ж):
Колер вельмі моцна залежыць ад вугла назіраньня. Пры фатаграфаваньні на прасвет (з боку пакоя, акварыўм стаіць на вакне) афарбоўка значна больш сьціплая. Гэта і вокам бачна і на фотках:
Ну, вось, пакуль і ўсё...