Аляксей, кладкі пакуль былі ад дзьвюх пар па адной (у самым пачатку, як прыехалі, не лічыцца), гаворка пра неонавых. Так што пра планамернасьць разважаць пакуль рана. У агульным акварыўме, я адчуваю, што рамірэзкі не шыкуюць у плане ежы, таму нерастаў амаль не бывае, вось гэтая мётка з малай колькасьцю ікры - выключэньне. Адна пара была пасаджаная на добрую ежу разам з падлеткамі ў вырасьніку і, па мойму, я не даглядзеў, дакладней не пасьпеў асвабадзіць для іх аб'ём і яны адметалі там (а там анцыструсы :/, сам разумееш). Пасьля перасадкі гэтай пары ў 30 л з таксама добрым харчаваньнем (бесперапынная прысутнасьць корму). Самец стаў дамагацца самкі (а яна толькі нядаўна адметала ў вырасьніку), прыйшлося яго адсадзіць, на некалькі дзён, бо не даваў ёй нават паесьці. Пасьля вяртаньня на другі-трэці дзень адметалі. Калі рамірэзкам забясьпечыць акварыўм, дзе ў іх няма канкурэнтаў па ежы, там будуць нерасты сістэматычнымі.
Самец за ікрою сочыць. Некалькі разоў быў там заўважаны. На сёньняшнюю раніцу ікрынкі пацямнелі (можна разглядзець вочкі). Пабялеўшых няма ніводнай (альбо выбіраюцца, альбо сайдэкс не даў шанца грыбку). Сёньня заліў яшчэ
Байкала ЭМ1. Корму бацькам хапае, хаця, гэта, безумоўна, не гарантыя ад паяданьня ікры. Ну, паглядзім, у мяне таксама спартыўная цікавасьць, ці настолькі ўжо дрэнныя бацькі рыбкі селекцыйных форм. Уласна я думаю, што ўсё, як і для прыродных, залежыць ад канкрэтнай пары.
Чаму сайдэкс, таму што быў пазітыўны вопыт, гл. спасылку (вышэй), і таму, што у мяне няма схемы, я звычайна нічога не ліў. Для скалярак, я не зацікаўлены ў вялікіх вывадках, а для рамірэзак неяк абыходзілася без хіміі. Ня ведаю, чаму дадаў зараз, магчыма, зноў спартыўная цікавасьць.
Наконт аддаць табе кладку, думаю, гэта магчыма. Ну, неонавых, калі гэты новы вывадак паднімецца і возьме артэмію (ці Максім абяцаў з жывым пылам падсабіць), то я не планую пакуль больш развадзіць іх, у агульным калі адметаюць і пасьпею забраць, то дам табе ведаць.