Я выкажуся яшчэ. Насамрэч, рыба сама па сабе (але не за такія грошы, якія за яе хочуць і плацяць) вельмі нават нічога. Інтэлектуальная, як адвольны драпежнік, прывыкае да гаспадара, пазнае яго, амаль не хварэе (па скрайняй меры, чытаў, што іхтыку непадзьвержаная зусім), ну, і проста мае высакародны выкшталцоны выгляд. Але, насамрэч, уся гэтая шуміха і антураж нечага эксклюзіўнага і адметнага - пусты надуты мыльны пухір. Няма ніякіх аб'ектыўных праблем разьвесьці ў масавых аб'ёмах самыя найрадчэйшыя селекцыйныя формы араван і апусьціць іх кошт, ну, да ўзроўня селекцыйных дыскусаў. Проста гэта невыгадна самім вытворцам гэтай рыбы. Сітуацыя падобная на існаваньне гільдый рамесьнікаў, якія ў сярэднявеччы проста забараналі кожнаму канкрэтнаму рамесьніку вырабіць больш, чым нейкая пэўная колькасьць адзінак тавару ў тыдзень, каб не адбылося перавытворчасьці і не ўпалі кошты. Гэта ўсё штучна. У прынцыпе, усе выказаныя тут меркаваньні аб гэтым. Проста Ваш, Клім, выпадак справакаваў гэтую дыскусію. Яна не тычыцца, строга кажучы, Вашага канкрэтнага прыклада, але апісвае агульныя тэндэнцыі. Калі Вам рыба проста падабаецца, то Вы самі годныя ўсякай пахвалы, што ідзеце на такія ахвяры нават шкодзячы нейкаму больш празаічнаму і банальнаму бытавому камфорту, дзеля любімага хобьбі. Калі ж Вы гэтым спрабуеце паказаць свой статус, выдзеліцца, то самі разумееце, што гэта прэстыж другога роду, які людзі набываюць за грошы, калі не маюць магчымасьці альбо жаданьня быць прэстыжнымі за свае ўласныя асобавыя якасьці. Не крыўдуйце на нас. Сітуацыя нават больш агульнага плану, чым вузка-араванная. Новы рускі-беларус аднолькава сьмешны, калі не з'яўляючыся аматарам акварыўмістыкі, купляе сабе аравану ці заводзіць марскі акварыўм альбо не з'яўляючыся аматарам матацыклаў купляе сабе эксклюзіўны харлей (калі гэта не банальнае ўкладаньне грошай).