Віця, дзякую за пытаньне/заўвагу. Я у далейшым пакажу, што будзе, калі трымаць акварыўм без падачы аміяку два тыдні ці месяц. У прынцыпе самыя кемлівыя ўжо і так могуць зрабіць прагноз.
Зараз пра ваду. Нітрыфікатары жывуць не ў вадзе, таму дадаваньне акварыўмнай вады дасьць у сістэму толькі культуру бактэрый, а не біямасу. Бось грунт з абжытага акваса ці губка з фільтра - гэтыя дадаткі дадуць ужо адзінкі -дзесяткі працэнтаў, ад таго, што ў нашым акварыўме будзе жыць пасьля ўсталяваньня раўнавагі.
Я пракаментаваў, што гэтая мадэль адлюстроўвае ня толькі працэсы пасьля запуску, але і, напрыклад, пасьля пралечкі антыбіётыкамі.