Для чего в браге сода и крахмал? я делаю брагу еженедельно литр воды, пол чайной ложки сухих дрожжей, на дно бутылки 2 см сахара на глазок. спасибо за советы
Непатрэбныя яны там. Тэарэтычна можна ферментаваць крахмал у цукры, але навошта, калі можна адразу цукру насыпаць? Да таго ж дзе ўзяць культуру мікраарганізмаў, ці іх ферменты? Сода дадаецца, каб панізіць кіслотнасьць, але ў анаэробных умовах кіслата (воцат) і так не павінна ўтварацца. Воцат утвараецца, калі брага адпачатку мае мала цукру і пасьля таго, як ён сферментаваны ў сьпірт, канцэнтрацыя якога (яна як раз і залежыць ад канцэнтрацыі цукру ў бразе на пачатку ферментацыі) недастаткова высокая, каб забіць дрожджы, і калі ўмовы мяняюцца на аэробныя (трапіла паветра ў брагу). Звычайна нічога акрамя цукру і дрожджаў ня трэба. Прычым, чым менш дрождаў тым даўжэй трэба будзе чакаць пачатку браджэньня і даўжэй будзе брадзіць, але і тым больш верагоднасьць, што замест дрожджаў завядзецца нешта іншае, што ўсё сапсуе.