Сёньня быў на экскурсіі у Цэнтры святлодыёдных і оптаэлектронных техналогій НАН Беларусі. Уражаньні пазітыўныя. Хаця на дадзены момант вытворчасьць вядзецца ў накірунках вырабу сьвяцільнікаў з гатовых СВД (імпартных, зразумела) а таксама іншых, як правіла, таксама імпартных кампанент, але корпусы-радыятары разьлічваюцца на ўласным КБ Цэнтра і вырабляюцца адным беларускім прадпрыенствам (недзяржаўным), што месьціцца недзе ў Шабанах. У перспектыве плануецца асваеньне тэхналогіі крпусаваньня СВД-чыпаў, а далей і вытворчасьць саміх чыпаў. У больш блізкай перспектыве Цэнтар плануе ствараць самастойна другасную оптыку як для СВД, так і сьвяцільнікаў на іх базе. Прыклад іх прадукцыі, што можа вельмі зацікавіць нас - вулічны ліхтар у 10 кілалюмен - рыхтуемая ў сучасны момант распрацоўка, мэтавы кошт - 350$. Здаецца, гэта значна таньней за імпарныя аналагі. Пры тым што тут ужываюцца ня левыя, а СВД вядучых сусьветных вытворцаў (Нічыя і Люміледс), праводзіцца дасканальны ўваходны кантроль. Вось, фотка ліхтара на адным з апошніх этапаў зборкі.
А вось ён ужо на вуліцы (каля будынка Цэнтра):
]
Вось, якога памеру павінен быць пасіўны цеплаадвод для сьвяцільніка на 60 Вт.
Таматы са сьцяблінай ў два мае росты... і яшчэ ў тры, зь якой ураджай ужо зьняты:
Яшчэ кадры з таматамі:
Беларусь краіна кантрастаў. За сьцяною: