Наш рэсурс па праву лічыцца адным (калі не адзіным) з асноўных месцаў у байнэце, дзе сканцэнтраваныя марскія акварыўмісты. Таму, я лічу, што на нас ляжыць ледзь не абавязак папулярызаваць марскую акварыўмістыку ня толькі сваёй прысутнасьцю тут і сваім уласным прыкладам (што, безумоўна, адыграЕ сваю пазітыўную ролю), але таксама і іншымі спосабамі. Напрыклад, напісаньнем артыкулаў на дадзеную тэматыку ў нашыя беларускія акварыўмныя выданьні. Ніхто не хоча распавесьці пра свой вопыт марской акварыўмістыкі? Я на днях атрымаў вось такое паведамленьне ад
партнёра нашага рэсурса:
Виталий добрый вечер. Нужна ваша помощь. Готовим четвертый номер журнала AquaGomel (http://aquagomel.ru/index.php?option=com_content&view=category&layout=blog&id=80&Itemid=805) и хотели бы включить в номер статью о море. Но специалистов в городе нет, а тема интересная и новая для нашего города. Может у вас кто-то вас кто-то может помочь и написать небольшую статью о море. Тематика не важна, интересны любые аспекты. Если есть желание и возможность помочь были бы очень благодарны. Готовы прорекламировать в журнале ваш ресурс в оказании помощи при подготовке номера.
Заранее спасибо.
Вадим.
Я ўжо зьвяртаўся да некаторых прыватным чынам, але паколькі ініцыятывы праяўлена не было, вось, вырашыў ахапіць больш шырокую аўдыторыю. Магчыма, хто-небудзь адважыцца. Проста, калі не мы, то хто?
З павагаю,