На адсеве маіны вельмі добра малька падымаць. Наўпліюс маіны драбней за наўпліюс артэміі. Яна-та разводзіцца лёгка, у мяне развадзілася не раз. Але так, каб больш менш доўга ўстойлівую папуляцыю трымаць, такога ў мяне не было... проста скармліваў.
А тое аб, чым ты пішаш, я сам не раз назіраў. У адным месцы яна ўспышкамі узьнікае, разводзіцца да неймаверных канцэнтрацый, усё з'ядае і праз пару тыдняў зьнікае. У нас у Ваўкавыску ратуе толькі тое, што карт (адстойнікаў) некалькі дзесяткаў і дзе-небудь яна ёсьць.