У прыродзе ўюнам прыходзіцца пералапачваць шмат грунту, там немнога чым ёсьць пажывіцца, таму нават калі заглынаецца корм большая яго частка вылятае як пустая парода. Згодзен, што з часам прызвычаецца і пачне нармальна есьці. Хаця ў мяне анцыструсы і дагэтуль дафнію часта праз жабры прапускаюць. Я думаю, што ў працэсе паглынаньня рыбка ўзяўшая частку корму не можа хутка зьесьці яшчэ адну, а пры дыханьні усё ж корм зацягваецца, ад такіх порцый рыбка пазбаўляецца праз жабры...