Малайцы, што скажаш? У справе выдавецтва часопісаў першы "блін" зусім не комам, а самы лепшы. Як правіла, чым далей, тым складаней, бо знайсьці новы матэрыял не так-та проста. Але жадаю, каб гэтыя цяжкасці абыходзілі часопіс бокам, а аўтараў і ідэй заўжды хапала.
Прачытаў цалкам толькі адзін артыкул. Пісаць які?
Аксана - малайчына. Мяне ў артыкуле прыгадала, прыемна.
Ну, прозьвішча па памяці крышку сказіла. Правільна "ЗубЕлевич", не "ЗубОлевич". Ну, і пра артэміі-парашуцікі крышку наблытала. Наўпліюс павінен толькі-толькі з гэтай стадыі выйсьці. Гэта не стадыя, калі артэмію ператрымалі ў цяпле, і яна перерасла, а калі наўпліюс ужо пакінуў скарлупку, але яшчэ не адарваўся ад яе. Скарлупка лягчэйшая (таму яна зьверху), а сам наўпліюс цяжэйшы за ваду (ён зьнізу), і парЫць у вадзе гэтая пара, як парашут і парашуціст.