Віка, як напісаў Алег, ці патрэбна аэрацыя, можна высьветліць толькі эмпірычна, назіраючы за паводзінамі рыбак раніцаю. Праўда, тут ёсьць такі момант, што калі кіслароду моцна не хопіць, то раніцаю могуць быць усе дохлыя. Адзіным выйсьцем з'яўляецца уставаньне раз у дзьве-тры гадзіны ноччу і назіраньне за рыбкамі. (Дастаткова глянуць аднім вокам, што некаторыя знаходзяцца ў тоўшчы вады, а ня зьверху).
Алег, у цябе комплексны погляд, я дык больш з пункту гледжаньня распушчаньня СО2. А навогул, ты правы, безумоўна, цячэньне не па аманаўску і наконт таго, што фільтравацца будзе часткова адна і тая ж вада.