все с Виталем обговорено %), он перенесет потом в отдельную темку. у меня не получилось.
+1. Ну, и як бы ўжо падзяліў...
фильтр Resun P 400 L. # Мощность - 6 Вт Производительность - 450 л/час.Может и слабоват...Что есть, то есть.Пока такой.
Я б сказаў, што нармальная магутнасьць: 4 аб'ёма у гадзіну. Калі мяняць, то на зьнешні, каб зэканоміць месца ў акварыўме.
Грелка. Она хоть правильно прикреплена ?
З большага правільна, толькі яе лепш схаваць за фільтар, каб не мазоліла вочы.
Ракушечник. Пока оставили - типа для разделения территории для апистограмм (ждем 2 парочки новоселов).
Каб быць індыкатарам падзелу тэрыторыі, камень павінен быць большым, можна яго прыдзьвінуць да аднаго з задніх вуглоў ад тарцавой сьценкі сантыметраў 15, тады там можна рамірэзкам зрабіць закуточак, які даволі лёгка ахоўваць. Проста цэлую палову акварыўма трымаць пад кантролям пары будзе цяжка.
Арт предмет для нереста скалярий.Пустая обрезанная туба из-под шампуня. Посмотрим, придется ли он им по вкусу или опять отнерестятся на фильтр.
Больш эстэтычна глядзіцца кавалак зялёнай ПЭВ бутэлькі ад спрайта, а навогул, думаю, яны аддадуць перавагу жывым расьлінам.
Градусник.На данный момент 26градусов. Правильная ли температура?Делала по интуиции.
Не, для рамірэз я рэкамендаваў бы 28 і больш, ну, хацяб 28. Думаю, калі будзеце нарошчваць асьвятленьне тэмпература сама падымецца, але зараз падкруціце грэлку на пару градусаў, калі лямпы паставіце дадатковыя, грэлка будзе не так часта ўключацца.
Единственное пока живое растение.В аквариуме разломано на несколько маленьких растюшек и посажено там-сям. Название не знаю Грустный Света по-моему требует совсем мало.
Па фота, нажаль, разабраць цяжка, недастаткова рэзка зьнята, ну і бліжэй пажадана. Яно расьце ці пакуль "стаіць"?
лампы philips tld 18\54 (вторая не промаркирована).как я понимаю, .../54 – лампы холодного дневного света. То есть растюхи расти будут плохо?
На вершым этапе, не варта замарачвацца са сьпектрамі, колеравымі тэмпературамі і г.д. Проста на Ваш акварыўм трэба люм. лямпачак на 60 Вт, напрыклад, 3 па 20. Гэта якраз 3 стандартных сьвяцільніка пад лямпы T8 даўжынёю 60 см. Купляць рэкамендую
тут.
Посоветуйте, пожалуйста, какие лампы поставить. Растений планируется не много,в меру.
Пакуль можна так: дзьве "цёплыя" + адна "халодная".
И еще, лампы в белом длинном рифленом плафоне. Он вообще нужен?
Не.
Скарярки. Это типичный вид или поприличнее Улыбающийся? Смущают какие то точки на теле у одной рыбехи.
Ну, гэта адна з варыяцый, у рыбак гэтай афарбоўкі ў больш сталым узросьце і пры пэўных кармах чырвоны становіцца больш выражаным. А што Вы маеце на ўвазе пад поприличнее? Па скалярыям у нас ёсьць сьпецыяліст, думаю, ён выкажацца падрабязьней. Кропак я на фота не бачу. На манку не падобныя?
Типа для снятия стресса добавила немного метиленового синего. Может не надо было?
Не зашкодзіць, але без патрэбы злоўжываць не варта.
грунт для растений слишком крупный. есть грунт мельче, но не хочется перемешивать. может посадить растения в стеклянные плошки или еще какую нить тару?и куда и как класть подкормку для них?
Калі ёсьць больш дробны грунт і яго хапае на 5 см на ўсю плошчу дна, то я рэкамендаваў бы ўсё ж замяніць. Гэта насамрэч, не такая ўжо страшная працэдура. Некаторыя ўмудраюцца яе правесьці нават без высадкі рыб. Калі на ўсю плошчу не хапае, то можна проста ў месцах пасадкі расьлін адгрануць буйны грунт, акуратна насыпаць дробны, калі крыху перамяшаецца, не крытычна, і ў дробны пасадзіць расьліны. многія расьліны і ў такім будуць расьці... Падкормку я б пакуль не клаў...
Виктория , смело лейте воду из под крана.
+1. Якая б вада ні была дрэнная, гэта ўсяго 10%, рыбкі нават не адчуюць.