Не думаю, што тое, ад чаго атрымліваецца люмінясцэнцыя, карысна для здароўя караляў. Справа ў тым, што люмінясцэнцыя заўсёды суправаджаецца дэградацыяй люмінафора (так жа, як у самой ЛЛ). Мяркую, што караль вымушаны траціць жыцьцёвыя рэсурсы, каб кампенсаваць выгараючы люмінафор. Чаго дзеля? Прыгажосьці? У прыродзе такое кароткахвалевае выпраменьваньне на вялікую глыбіню не пранікае, не думаю, што каралям ад яго вельмі камфортна.