Нічога не рабіце, пакуль расьліны не займуць 50% аб'ёма вады. Водарасьці не будуць расьці толькі, калі па нулях усё. Нас не хвалюе абсалютая хуткасьць росту водарасьцяў, нас хвалююць суадносіны біямасы вышэйшых да ніжэйшых, а значыць суадносіны хуткасьцяў росту вышэйшых да ніжэйшых. Калі вышэйшыя растуць значна хутчэй за ніжэйшых (а калі перакосу няма, то так і будзе), то і суадносіны іх біямас будуць павялічвацца. Але гэта не значыць, водарасьцяў не будзе зусім. Такое бывае толькі ў самых экстрэмальных выпадках, калі... карацей, у звычайным жыцьці не бывае.