Проста, імхо, ў дадзены момант пануючы канцэпт заключаецца ў тым, што МА набіваецца вышэй даху рознай жыўнасьцю, прычым, больш прыгожай, чым карыснай для стабільнасьці гэтай экасістэмы. Калі перавесьці на мову салодкаводнага акварыўма, то атрымаецца, што сучасны МА вельмі і вельмі перанаселены. Адсюль і неабходнасьць мора абсталяваньня, каб дапамагчы экасістэме выжыць. Думаю, ключ заключаецца ў вывучэньні біялогіі насельнікаў і ў іх падборы не з пункту гледжаньня эстэтыкі, а з пункту гледжаньня біялогіі. Напрыклад, не садзіць у адну акву каралі, паміж якімі магчыма хімічная "вайна", рыб (прадуцэнтаў азоту) кампенсаваць каралямі-фотасінтэтыкамі (кансументамі азоту), водарасьцевік і г.д. Пры гэтым канечным вывадам арганікі з экасістэмы усё роўна павінны быць (уяўляюцца) водарасьці. Самп-водарасьцевік не абавязкова павінен быць вялікім, галоўнае забясьпечыць там добрыя ўмовы для росту водарасьцяў (водарасьцевік павінен быць больш разогнаным, чым асноўная аква, і тым больш, чым больш жыўнасьці ў ёй).