Я згодзен, што звычайныя "белыя" лямпы (тут я пра люмінясцэнтныя разважаю) зусім такімі не з'яўляюцца. Сіняя кампанента ў іх, як правіла, абмяжоўваецца лініяй ртуці на 435 нм, а чырвонага і зусім няма. Таму вельмі карысна дадаваць да звычайных "белых" і сьпецыялізаваныя лямпы дзе пераважна прысутнічаюць як раз сінія і чырвоныя кампанентны, тады колераперадача будзе вышэй, а акварыўм будзе выклядаць натуральна. У гэтым плане (па колераперадачы) ксенон даў бы фору любой МГ. У ксенона сьпектар амаль як у сонца - суцэльны, а не з асобных ліній і палос...