Дар'я, ну, ў цябе і харызма ці аўра, я ў гэтым не разьбіраюся! Улыбающийся Хаця мае таксама на ўзводзе, але гэта тыя, што на 2 тыдня старэйшыя...
Чым ты іх карміла, раскажы.
Па пад'ёму, калі ёсьць інфузорыя, то лепш ёю засяліць акварыўм, калі не, то некрытычна. Здаецца, мае малькі адразу бралі артэмію. Трэба толькі падгадаць, каб была сьвежая (толькі-толькі з парашуціка). У мяне елі на другі дзень, як пачалі нармальна плаваць. Па ідэе малькі ядуцьзь першага дня, але я даваў іныузорыю ў першы дзень, яны ня елі, я назіраў, але "паклёвак" не бачыў. Пазьней яшчэ напішу. Малайчына! Колькі самак у выніку аказалася?
Звычайна ў расьлінных акварыўмах са старой вадой іх павінна быць многа, можаш проста падмены рабіць вадой сьвежай 50% і з такіх акварыўмаў 50%. А навогул можна паспрабаваць і без інфузорыі. Дарэчы, ёсьць вялікая верагоднасьць, што бацькі самі ікру з'ядуць. Так што адсаджваць трэба ня толькі няёнаў, але і бацькоў. Проста калі няёнаў будзеш лавіць, то рамірэзкі будуць стрэсаваць і, хутчэй за ўсё ікру з'ядуць. Хаця можаш паспрабаваць адсадзіць толькі няёнаў альбо нікога не адсаджваць пакуль. Проста паназірай першы раз... Артэмію кідаць трэба, як толькі паплылі, але ў мяне як я пісаў "паклёўкі" пачаліся толькі назаўтра. я так мяркую, што рамірэзкі плаваюць нармальна, але даядаюць свой жаўток у першы дзень. Трэба некалькі замесаў артэміі з інтэрвалам гадзін 12-18 першы тыдзень ставіць, праз тыдзень будуць любую артэмію есьці...
Хто значыць "пад вуглом"? Калі галавой уніз, то гэта такая стойка напагатове, кшталту "толькі пасуньцеся, я вам дам..."
, а калі неяк інакш, то ня ведаю, што б гэта магло быць...