почему длина аквы должна быть "ня менш" (больше) длины между вертикальными опорами ...у меня например аква занимает только половину площади тумбы.
Задняя сьценка звычайна нясучай не робіцца, як правіла гэта проста ліст ДВП. Яго задача не даць скласьціся камоду ўбок. Аква павінна абапірацца на вертыкальныя апоры, а не на сталешніцу, якая не маючы апоры паступова дэфармуецца. У тваім выпадку, наколькі я памятаю, маецца цэнтральная апора (ты сьпецыяльна яе дастаўляў), ці ты маеш на ўвазе нейкі іншы камод. Мая заўвага тычылася канструкцыі з толькі 2-мя вертыкальнымі апорамі. Для канструкцыі з 3-мя апорамі. Аква можа быць як на ўсю даўжыню, так і на палову даўжыні камода, прычым у апошнім выпадку правільнай будзе устаноўка не па цэнтру, а на край (каб акварыўм абапіраўся на 2 вертыкальныя апоры, а не адну, як гэта будзе пры ўстаноўцы па цэнтру).