Автор Тема: Бясплатны матэрыял-напаўняльнік у фільтры  (Прочитано 8171 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Віталь

  • Гость
Магчыма, нечакана, а, можа, і наадварот нехта ўжо карыстаецца. Я ўжо больш года ў самаробным фільтры выкарыстоўваю у якасьці напаўняльніка сетку ад агародніны, у якой звычайна цыбулю прадаюць. Плошча паверхні вялікая, фільтрацыйная здольнасьць высокая, прамываецца вельмі проста. Калі яе некалькі раз спаласнуць як анучу пры мойцы падлогі, не пераціраючы (а гэта як правіла і не патрабуецца), то механічнае сьмецьце лёгка адстае, а бактэрыі, ў асноўнай масе, застаюцца на напаўняльніку. Тая сетка, што трапілася мне, у ваду нічога не пускала. Пяцылкі, скаляркі і рамірэзкі (малькі) адчувалі сябе добра з фільтрам з такім напаўняльнікам.

Оффлайн dr.moro

  • г. Минск
  • Глобальный модератор
  • Ветеран
  • *
  • Сообщений: 4571
  • Поблагодарили: 80
    • Просмотр профиля
Цiкава... калi ласка, фота, а то ня зусiм зразумела што маецца на увазе... Гэта нешта накшталт сеткi якую ужываюць у мэтах фiкcaцыi рычыi?

Белорусский клуб аквариумистов


Віталь

  • Гость
Добра сфоткаю, як-небудзь, калі буду чарговы раз прамываць.

shpilka

  • Гость
Вітáль, а этой сетки много надо пихать? В смысле, насколько плотно? И, я так понимаю, от картошки, апельсинов, - это та же сетка?

Віталь

  • Гость
Вітáль, а этой сетки много надо пихать? В смысле, насколько плотно? И, я так понимаю, от картошки, апельсинов, - это та же сетка?
Піхаць многа ня трэба, я зь лёгку так падціскаю, а яна калі сьмецьцем забіваецца з часам, сама помпай прэсуецца, як ёй трэба. Калі моцна запрэсавалася, значыць трэба прамываць. У мяне ў якасьці ёмістасьці фільтра бутэлька ад мінералкі (1 л), дык я туды адзін мяшок ад цыбулі запіхваю (ён у два разы меншы, чым ад бульбы).

Навогул, гэта рашэньне не для дэкаратыўных акварыўмаў, а для вырасьнікоў. Бюджэтны варыянт, бо сетка і бутэлька нічога не каштуюць, а помпа (мікрафан) каштуе (каштавала год таму) 10 тыс.

Пазьней напішу і пра фільтар і сфоткаю і сетку, і фільтар. (Ух, я  :), чатыры "і", і быццам бы, усё гладка...  :D)

Віталь

  • Гость
Вось САБЖ:


А вось фільтар, у якім у якасьці напаўняльніка САБЖ: