Я проста да таго напісаў, што ксенон часьцей за ўсё ўжываецца для крыніц сьвятла, сімулюючых сьпектар сонца. А што да сіняга, то не можа яго там не быць у ксенонавых лямпах з высокай колернай тэмпературай. Нават на вока такія лямпы ўяўляюцца, мягка кажучы, "з сіньцой". А ўлічваючы слабую адчувальнасьць чалавечага вока да сіняга, па сьпектру яго там павінна быць многа. У спектры ксенонавай лямпы, якую я ўжываю на працы для дасьледаваньняў, ёсьць пікі на 450 нм і 470 нм на фоне больш-менш гладкай шырокай паласы, якая цягнецца да 700 нм (далей ідуць вельмі вялікія пікі). Пры гэтым яе сьвятло я назваў бы цёпла-белым.