А будут ли ГлоФиш светиться при свете люминисцентной лампы?Просто почитал информацию в интернете, оказалось у меня не обычная а люминисцентная лампа. Думаю ещё одну такую купить (она дешевле всех).
Дык гаворка ўвесь час і ішла пра люмінясцэнтныя лямпы! У звычайных (лямпах напальваньня) усіх сьпектар аднолькавы (вызначаецца тэмпературай шпулькі); гэта ў люмінясцэнтных можна сьпектар мяняць выкарыстоўваючы розныя люмінафоры. Ва ўсіх люмінясцэнтных лямпах ёсьць моцная паласа на 435 нм. Трэба глядзець паласу паглынаньня бялкоў люмінясцэнтных рыбак, калі гэта занадта доўгахвалева, то тады трэба акцінічныя браць, бо больш кароткахвалевае выпраменьване будзе толькі там. У звычайных (несьпецыялізаваных) ЛЛ ёсьць яшчэ лініі на 365 і 404.6 нм, але яны, як правіла, моцна паглынаюцца люмінафорамі лямпы, і іх адносны ўклад зусім невялікі. Толькі ў акцінічных лямпах люмінафоры падабраны такім чынам, што гэтыя поласы не паглынаюцца, таму яны і акцінічныя.
Калі надумаеце купляць акцінічную, то ня трэба цэлы сьветлавы дзень ёю лупіць. Люмінафоры (у тым ліку лумінясцэнтныя бялкі) маюць тэндэнцыю выгараць. Таму на пару гадзін вечарам можна ўключаць у якасьці moonlight.