Прошу оценить вот такую вот идею:
7 х 1Вт СД будут подключены последовательно в кластер. К БП будут параллельно подключены 5 таких кластеров. Будет использован блок питания на 24 В.
Можно ли так сделать? Нужны ли будут резисторы? Какой стабилизированный ток должен будет выдавать источник для такой схемы?
Сяргей, хачу цябе перасьцерагчы ад спакусы ўжываць крыніцу напругі для сілкаваньня СВД. Справа ў тым, што пры разагрэве p-n пераходу СВД напруга, якая выклікае зададзены ток праз яго, падае. Да чаго гэта прыводзіць, калі ў нас стабілізацыя напругі? Правільна! - да росту току! Рост току прыводзіць да чаго? - да павелічэньня цеплавыдзяленьня! Павялічанае цеплавыдзяленьне ў свю чаргу прыводзіць да росту тэмпературы p-n пераходу СВД. Кола замкнулася. Гэты працэс можа спыніцца, а можа скончыцца крытычным разагрэвам. Усё залежыць ад хуткасьці росту тэмпературы з токам, якая вызначаецца якасьцю цеплаадводу, і росту тока з тэмператураю, якая вызначаецца круцізною ВАХ СВД. Якасныя дыёды маюць вялікую круцізну.