Канструкцыя з 4+2 вертыкальнымі сьценкамі можа выглядаць адным з 2-х ніжэй прыведзеных спосабаў. Па памерах няма часу на разьлікі, ды тут па большасьці ўсё адвольна альбо прывязана да памераў аквы. Над памерамі падумайце самі, я магу пазьней праверыць. Другая схема дае больш месца ў тумбе, але паліцы трэба будзе рабіць с выразам пад апоры, паказаныя жоўтым колерам. У першай схеме гэтыя апоры будуць звонку, і там, калі будуць паліцы, можна ставіць тое, што неабавязкова хаваць у тумбу.
У абодвух выпадках задняй сьценкі можа ня быць (яна неабавязковая, хаця, як заўсёды, запас бяды ня чыніць). Калі задняй сьценкі няма, то гэтыя маленькія апоры (дадзеныя жоўтым) павінны быць у цэнтры, як паказана, а калі задняя сьценка ёсьць, то іх можна зрушыць бліжэй да пярэдніх дзьверак, каб яны знаходзіліся ад іх на адлегласьці ад 1/4 да 1/3 усёй глыбіні тумбы. Заднюю сьценку можна зашыць проста тонкай ДВП, у такім выпадку маленькія апоры застаюцца ў цэнтры, як на схемах вышэй (ДВП жорскасьці канструкцыі амаль не дадае).