Навогул, ёсьць карысьць. Акрамя эстэтыкі, аб чым сказана вышэй, асноўная роля лілейных трубак - у фармафаньні цыркулярнага ламінарнага патоку вады ў акварыўме, што паляпшае транспарт СО2 да лісьцяў расьлін. Ёсьць дасьледаваньні, што ў стаячай вадзе пры добрым асьвятленьні канцэнтрацыя СО2 у непасрэднай блізкасьці ад паверхні лісьця водных расьлін можа значна адрозьнівацца (вядома, у меншы бок) ад сярэдняй канцэнтрацыі СО2 ў вадзе, і фотасінтэз такім чынам абмежаваны эфектыўнасьцю транспарту СО2 с тоўшчы вады да ліста. Гэта будзе асабліва істотна для акварыўма з малой колькасьцю рыб і без фільтра. Калі ў такі акварыюм падаецца СО2, то невялікую помпу з флейтай у выглядзе лілейную варонкі я б рэкамендаваў. Ну, а калі ёсьць зьнешні фільтар, то ў якасьці флейты для яго лілейная трубка - самае тое для траўніка.