Автор Тема: Танны ўнутраны фільтар альбо цукерачка з г...  (Прочитано 7444 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Віталь

  • Гость
Замест прадмовы: Прашу прабачэньня за крыху эмацыянальны назоў, але зь песьні слоў не выкінеш. ;D Гэта было першае слова, якое прыйшло ў галаву пасьля таго, як я распакаваў і разабраў куплены мною аэрліфтны мініфільтар вытворчасьці КНР (за 5 тыс. р.)

Працягну пазьней... зараз цэйтнот...

Оффлайн anjelika

  • Постоялец
  • Сообщений: 213
  • Поблагодарили: 14
    • Просмотр профиля
Считай, что Китаю подарил свои 5тыс!

Белорусский клуб аквариумистов


Віталь

  • Гость
Считай, что Китаю подарил свои 5тыс!
Ды не! У лепшы выпадку 2.  ;D
Ладна-ладна, гэта яшчэ было г... зараз цукерачка будзе.  ;)

Оффлайн Pingvin

  • Постоялец
  • Сообщений: 151
  • Поблагодарили: 11
  • :)
    • Просмотр профиля
Віталь, а што не так? %)
ИМХО

Віталь

  • Гость
Вядома, што тэма стваралася не з мэтаю апусьціць ніжэй плінтуса цуда кітайскай вытворчасьці (гэта толькі мімаходам), а з мэтаю расказаць, як і з г... рэдка, але бывае магчыма зрабіць цукерачку. Такім чынам, па чарзе...

Як усё пачыналася...
Куплены прадукт зьнешне хаця і выклікаў у мяне як фізыка ськепсіс, але бросавы кошт і надзея на якасную рэалізацыю празрыстай ідэі гэтага невыкшталцонага вырабу (а калі "не", то надзея на сваю сьветлую галаву (люблю ж я сябе  ;D) і... хай, не залатыя, але растучыя, аднак, з належнага месца рукі) мяне надхнілі прыдбаць усё ж сабе яго.  Вось што ён уяўляў сабой:


Тое, што аэрліфт тут бутафорны*:


было бачна яшчэ ў магазіне, але мяне гэта не палохала. Нарасьціць даўжыні аэрліфтнай трубы будзе няцяжка, - наіўна думаў я.

"ІNTEL INSIDE" альбо "подарок" внутри:
Самае вялікае расчараваньне чакала мяне, калі я зьняў паралон з трубы. Што вы думаеце рабочая вобласьць фільтра заканчвалася разам з аэрліфтнай трубой. Іншымі словамі, мала таго, што арліфтная труба бутафорная, дык яшчэ і ўвесь фільтар фактычна з гэтай трубы і складаўся. З такім жа посьпехам яе можна было проста заткнуць вось такім паралонавым цыліндрыкам:


Аб тым, адкуль ён узяўся, крышку пазьней, а зараз я патлумачу, чаму такая аналогія адэкватная. Вось, схема паралонавай мачалкі, якая па задумцы павінна была адыграваць фільтруючую ролю:


Чырвоным колерам я пазначыў вобласьці, якія эфектыўна ўдзельнічалі б у фільтрацыі (але нядоўга, бо хутка забііся б), калі б усё пакінуць як ёсьць. Відавочна, што вада не пойдзе ў аэрліфт з дальніх зон паралонавай мачалкі, бо праз такі слой паралона нават нармальная помпа з цяжкасьцю пракачае ваду (пра гэты бутафорны аэрліфт я навогул маўчу...).

"Хто вінаваты?" і "Что рабіць?" альбо "лёгким движением руки"
Ну, адказ на першае пытаньне відавочны: "абое рабое"  ;D, а рабіць вось што...
Затачваем металічную трубку дыяметрам такім жа як і ў гора-аэрліфта:   


Затым, для таго, каб на нас не пала віна другіх (лохаў) лёгкім рухам рукі высьверліваем тое, што недасьвярлілі тыя, хто вінаватыя першыя (кітайцы). Насьверліваем адтулін, каб больш-менш раўнамерна пакрыць імі аб'ём паралонавай насадкі, у маім выпадку гэта было прыблізна так (схема):


і так (ужывую):


Ад высьверленых паралонавых каўбасак адкавяльваем маленькія корачкі (фота вышэй, вось, адкуль яны бяруцца) і затыкаем імі адтуліны ў паралонавай мачалцы, астатняе - у сьметнік. Вось, так стала выглядаць рабочае цела фільтра ўжывую:


"Мы наш, мы новый..."
Далей, шкадлівае падабенства аэрліфтнай трубы выкідваем і замяняем на нармальны шкляны. Зьбіраем... і вось, яна цукерачка:


"ложка дёгтя" Прысоска ўсё роўна не трымае.  >:(

* Такі кароткі аэрліфт мае вельмі нізкую эфектыўнасьць.

Оффлайн Pingvin

  • Постоялец
  • Сообщений: 151
  • Поблагодарили: 11
  • :)
    • Просмотр профиля
Віталь, да куды сунуць новую трубу? Так і застауляем, толькі ў пачатак трохі?
ИМХО

Віталь

  • Гость
Віталь, да куды сунуць новую трубу? Так і застауляем, толькі ў пачатак трохі?
Так, туды ж дзе стаяў арыгінальны, толькі не так глыбока, недзе на сантыметр.
У арыгінале фільтар павінен быў стаяць вертыкальна, але мне зручней гарызантальна, акрамя іншага так магу набраць бОльшую даўжыню аэрліфта (фільтар плануецца ў 10 літровы малявачнік, які высокім па азначэньні быць не можа).