Сяргей, па-мойму, назва даклада, як яна гучыць зараз мяркуе пад сабой аповед толькі аб самых азах і буках марской акварыўмістыкі. Проста для стварэньня самага паверхневага ўраджаньня ў слухачоў аб ёй. Бо большасьць з нас, калі б не было, скажам, раздзела нават тут, зусім ня мела б уяленьня аб моры.
Думаю, самая вялікая складанасьць у тэме зьвязана не з самім утрыманьнем мора, а з тым тонкім пытаньнем, якое мы закранулі былі ў "дыскусіі". Трэба сказаць аб адноснай дарагавізьне марской акварыўмістыкі, але зрабіць гэта так, каб не адбіць напрач цікавасьць да яе. Хай гэта будзе марай акварыўміста-салодкаводніка, але марай не недасяжнай зусім. Па-мойму, самая складанасьць тут. А ў тэхнічна-метадычным плане вопыту ў цябе - яшчэ не на адзін такі семінар хопіць, я ўпэўнены.