2Варбай: Эмацыянальная ацэнка - гэта не ацэнка Вашай эмоцыі, а ацэнка маіх слоў, але не разважлівая (заснаваная не на аргументах, фактах, назіраньнях), а эмацыянальная (заснаваная на Вашых эмоцыях, раздражэньні ад маіх слоў). Зараз, калі Вы агучылі свае назіраньні, я бачу, што эмоцыі Вашыя былі падмацаваныя вопытам. Але на якой падставе Вы свой вопыт абсалютавалі, мне незразумела... застаецца на Вашым сумленьні.
Што тычыцца карміць "соответствующим рационом", то Вы мяне замілоўваеце.
Водарасьцееды таму так і называюцца, што ядуць водарасьці, і іх у аквасы садзяць, у асноўным, з гэтай функцыянальнай нагрузкай. Канешне, яны даволі хутка разумеюць, што тое, што падае зь "неба", смачней і больш даступна... але ня думаю, што будзе злачынствам крыху іх недакарміць і такім чынам прастымуляваць вярнуцца іх да сваіх функцыянальных абавязкаў...