У мяне на вакне стаяць дзьве бутэлькі з пасаджанай туды цыбуляй. Адна цыбуля сапсавалася, і бутэлька свабодная, а другая - з цыбуляю. Недзе тыдзень таму я туды ў якасьці ўгнаеньня наліў вады з-пад сіфонкі з акварыўма з гідрамі. Ну, і гідраў сьпецыяльна засмоктваў, калі сіфоніў. Дык вось, адразу гідры былі ў абодвух бутэльках. Апошні раз глядзеў, у бутэльцы з цыбуляю - няма. Праўда, доўга не выглядваў. Трэба будзе пераправерыць.