Улічваючы, што ККДз абодвух СВД ніжэй за 25%, не думаю, што яно паўплывае моцна на хуткасьць разагрэву. Па скрайняй меры, уклад будзе не нашмат большы, чым уклад з-за розьніцы ў падзеньнях напругі. Дапусьцім ККДз КРЫшнага СВД 20%, хай кітайскі дае толькі 10%, тады ў КРЫшным будзе ў выглядзе цяпля будзе выдзяляцца 80% затрачваемай энергіі, а ў кітайскім - 90, адносная розьніца: (90-80)/90 = 11%. Не так ужо кардынальна ў параўнаньні з 3.2 и 2.9, дзе адносная розьніца (3.2-2.9)/3.2 = 9.4%.