У мяне было два вогнетушыцеля і балон. Калі паехаў на запраўку, балон аказаўся з бракованым венцілем, прыйшлося яго мяняць. Заадно памянялі запорную арматуру ў двух вогнетушыцелях з клавіш на венціль. Зьнешняя разьба ва ўсіх трох балонах аднолькавая, а вось дыяметар адтуліны ўнутры разьбы на 0.5 мм розьніцца. Так аказалася, што пад мой рэдуктар, які на ўваходзе мае такі цылиндрык, што павінен у вышэйазначаную адтулінку захадзіць, падыйшоў толькі адзін балон. Намінальна венцілі ўсе аднолькавыя, а вось такая штука. Я ня ведаю дакладна, магчыма, яны і павінны так туга захадзіць, але я вырашыў пайсьці па лёгкаму шляху і проста выбраў сабе той з трох балонаў, да якога змог прыкруціць рэдуктар без высілкаў, а проста рукамі.