Жэня, у спасылцы, што ў пачатку тэмы, прыводзяцца тыповыя значэньні сьветлавой эфектыўнасьці (колькасьць сьвятла, што прыходзіцца на 1 Ват электрычнай магутнасьці) крыніц сьвятла рознага тыпу, пачынаючы са звычайных лямпаў напальваньня і заканчваючы СВД. Дык вось, эфектыўнасьць тыповых СВД зараз роўная альбо больш высокая за тыповую эфектыўнасьць ЛЛ. Таму, улічваючы яшчэ і лепшыя параметры вуглавога разьмеркаваньня выпраменьваньня можна з упэўненасьцю сказаць, што ЛЛ сьвятла больш, чым ЛЛ не спатрэбіцца. Што тычыцца паніжэньня току, то так, пры гэтым магутнасць сьвятла (і нашыя закупленыя крыніцы па параметру Лм/$ даражэюць) падае, але не так хутка, як электрычная магутнасьць, і па энергаспажываньню і часу жыцьця СВД мы значна выйграём. Таму тут варта шукаць аптымальнае рашэньне.