Комплекснае макраўгнаеньне у зьмешаным акварыўме амаль ніколі не патрэбна. Як правіла, там не хапае толькі чагосьці аднаго. Вось, гэтае "адно" і варта ліць, пакуль сістэма не "ўпрэцца" ў нейкі іншы ноль. Тады трэба ліць гэтае "іншае". Калі ж мы, не аналізуючы сітуацыю, дадаем усё ў "аптымальных" прапорцыях, расьліны ўсё гэта з'ядаюць у гэтых самых прапорцыях, і мы маем тую ж сітуацыю, з якой стартавалі. Сітуацыя, калі ў нас атрымліваецца ноль па большасьці макра і мікра элементаў - не такая ўжо і страшная: расьліны не пакажуць прыкметаў хларозу, а проста "стануць" і будуць чакаць новай порцыі корму рыбам і пасьля ім. Водарасьці ў такой сітуацыі не маюць шанцаў, рыбы - проста ў захапленьні, расьліны хацелі б расьці хутчэй, але нам гэта ня трэба (інакш дадаём дадатковыя ўгнаеньні).