Расскажите про сам процесс сбора и хранения, замораживаете остатки или нет, чем фильтруете как убираете оставшийся корм на дне акваса....и.т.п
Я адстойваю інкубатар (2л ПЭВ бутэлька з абрэзаным верхам) без аэрацыі хвілін з 10. Затым, калі пустыя шкарлупкі падняліся ўгору, бяру шланг са шкляной трубкай (можна пласьцікавай) апускаю ў акварыўм і дастаю (змачваю трубку). Пераношу трубку ў гарызантальным палажэньні да інкубатара, стаўлю вертыкальна. Кропелька вады з трубкі капае і робіць адтуліну ў слое шкарлупак, туды апускаю трубку, адтуліна яшчэ больш павялічваецца (калі трубка сухая, то наадварот памяншаецца і па меры апусканьня пачынае брацца за трубку). Апускаю трубку на самае дно і спускаю амаль весь зьмест інкубатара ў новую ёмістасьць. Не турбуюся наконт засмоктваньня невыклюнуўшыхся яек, што ляжаць на дне. Найбольшую небясьпеку ўяўляюць сабою менавіта шкарлупкі. Затым даю зьлітаму матэрыялу адстаяцца другі раз, паверхня пры гэтым чыстая, ёсьць толькі жывыя наўпліўсы і яйкі на дне. Зьліваю праз край столькі вадкасьці , каб не пацёк асадак (непракюнуўшыяся яйкі). Затым зьлітае фільтрую на арганзу. У інкубатар, дзе застаецца працэнтаў 10 (а першапачатковага) матэрыялу даліваю прэснай вады яшчэ столькі ж, даю адстаяцца, акуратна стаўлю на бок пад максімальным вуглом пакуль не пачынае выцякаць, нахіляю ў бок крыніцы сьвятла. Праз некаторы час наўпліус зьбіраецца каля краю бутэлькі, яго акуратна зьліваю, фільтрую і разам з раней адфільтраваным ў невялікай колькасьці вады ў плоскай ёмістасьці стаўлю ў халадзільнік (гэтым кармлю, пакуль новы вывадак не пасьпее). Вяртаюся да таго, што яшчэ не адфільтравана: зноў даліваем вады і паўтараю, як пасьля першай даліўкі, толькі адфільтраванае ідзе ўжо на скорм. На апошнім этапе пасьля чарговага зьліву ваду ў інкубатар не даліваю, а выліваю ўсё ў сьпецыяльна прызначаны кубачак, дзе яшчэ раз адстойваецца і зьліваецца ўжо амаль усё.
Нічога, як правіла не застаецца. За шэсьць-восемь гадзін пакуль артэмія патэнцыйна магла б жыць, яе некалькі разоў (такжа патэнцыйна, рэальна - толькі адзін) маглі б зьесьці.