Рыбкі сябе добра адчуваюць, значыць, азотны цыкл у Вас працуе (аміяку і нітрытаў, відаць няма) і з аб'яўленым аб'ёмам падмен нітраты не выходзяць за межы, пры якіх рыбкам становіцца дрэнна (больш 50 мг/л). Аднак, ужо заўважна меншыя канцэнтрацыі нітратаў могуць стымуляваць рост ніжэйшых водарасьцяў. Вы павінны зразумець, што, паколькі жывых расьлін у Вас няма, то нітраты з вады могуць вынасіцца толькі падменамі (у выпадку расьліннага акварыўма вынасіліся б таксама біямассай расьлін, пакідаючай акварыўм пры праполках). Чым часьцей і аб'ёмней падмены, тым вада ў акварыўме бліжэй па параметрах да вадаправоднай (гэта відавочна!
). Нітраты празрыстыя, таму вада ўяўляецца Вам чыстай, гэта не так на самой справе. Я б паспрабаваў ўсё ж сайдэкс, але гэта не замест інтэнсіфікацыі падмен, а ў дадатак да яе, проста, каб водарасьць забіць адзінамаментна, а не назіраць тыднямі, як яна будзе паміраць з голаду (не факт яшчэ, што ўдасца гэтага дабіцца).