Дарэчы, пры карневым засваеньні трохвалентнага жэлеза, разьліны якраз (дакладней, у тым ліку) лімонавую кіслату выдзяляюць і спажываюць ужо цітрат жалеза. Так што, магчыма, гэты раствор для падкарнявой падкормкі нават больш прыдатны.
А навогул, я пачытаў тут крыху. Пры ўнясеньні жэлеза ў форме комплекса Fe-ЭДТА (хелат) праз 2-3 гадзіны жалеза ў вадзе няма. Комплексаўтваральнік (ЭДТА) зьнішчаецца бактэрыямі, а жалеза акісьляецца і выпадае ў асадак. Дык тады ці не прасьцей падаваць жалеза кропельна ў форме дзьвух-валентнага нітрата жалеза, напрыклад?