Вось, яшчэ інфармацыя па сабжу. Здаецца, новая морфа:
Адметнай рысаю морфы (правы малюнак) з'яўляецца наяўнасьць класічнага малюнку чорным і звычайнай афарбоўкі плаўнікоў і хваста пры тыповым (суцэльным, а не асобнымі блёсткамі) неонава-блакітным бляскаце.
Мне здаецца, аўтар лукавіць на прадмет паходжаньня сваёй морфы. "Lightest electric blue" (думаю, ён тут мае на ўвазе якраз неонава залатую морфу) з F2 ён крыжаваў не з незьвязанай залатой (unrelated gold), а з незьвязанай неонаваблакітнай (unrelated electric blue). IMHO, канешне, але інакш, як і ў выпадку F1, атрымаліся б самыя звычайныя ў дачыненьні неонавасьці асобіны.