Я, шчыра кажучы, фірменнымі абагравальнікамі ніколі не карыстаўся, у мяне кітайскія. Дык там тупа 2 "ватэрлініі": "ніжняя" і "верхняя". Я проста экстрапалюю. Але, думаю, лепш, каб тая частка, дзе накручваецца тэмпература, пад вадою не была, яна па любому недзе "на тым канцы" мае кантакт з электрычнасьцю, і як там рэалізаваць 100% гідраізаляцыю, я проста не ўяўляю сабе. Таму лепш не рызыкаваць.
У салодкаводных цэльнашкляных аквасах на драўляных-дспшных тумбах нават апусканьне ў ваду аголеных дротаў 220В нічога ні рыбкам, ні чалавеку (ізаляванаму ад зямлі) не зробіць. Іншая справа - старыя каркасныя аквасы, што стаяць на зазямлённых металічных сьцелажах (там рыбкам кірдык будзе хутка) альбо марскія, незалежна ад таго на чым яны стаяць...