Адгезія сілікона да шкла ў пераліку на адзінку паверхні, па ідэе, не павінна залежыць ад таго шліфованы тарэц шкла ці пакінуты як скалоўся. Аднак у выпадку шліфованага тарца плошча паверхні кантакту матэрыялаў (шкла і герметыка) перавышае адпаведную плошчу тарца. Здавалася б у гэтым выпадку адгезія павінна быць лепшай. Аднак на практыцы гэтую выгаду без прадпрыманьня сьпецыяльных мерапрыемстваў рэалізаваць, як правіла, не атрымліваецца. Справа ў тым, што калі "горкі" шліфаванай паверхні тарца абмакваюцца клеям дастаткова добра, то "ўпадзіны" могуць застацца запоўненымі паветрам і ўкладу ў адгезію не дадуць. Можна паспрабаваць перад нанясеньнем клеевага слою зрабіць зацірку шліфаванага тарца клеям (тонкім слоям), але, магчыма, пры нармальнай кансістэнцыі сілікона эфектыўна зацерці мікрапустоты наўрадці ўдасца. Тэарэтычна, у гэтым выпадку можна паспрабаваць зрабіць сьпіртавы раствор сілікона, які можна нанесьці на шліфаваны тарэц нават пэнзлям. Некаторыя тыпы герметыкаў сьпіртам дакладна распушчаюцца (пакуль не палімерызаваліся), наконт чыстага сілікону ў мяне няма ўпэўненасьці (які ўжываецца ў паклейцы акварыўмаў), трэба будзе паспрабаваць... Але тут узьнікае яшчэ адно пытаньне: як па трываласьці будзе сама гэтая разбаўленая сьпіртам тонкая праслойка пасьля яе палімерызацыі? Думаю, без эксперыментальных дадзеных выкарыстоўваць такі падыход у рэальных вырабах трэба зь вялікай асьцярожлівасьцю.
З агульных заўваг: правільна абястлушчанае шкло клеіцца сіліконам так, што сам шоў рэдка бывае "тонкім месцам" акварыўма, таму сьпецыяльна шліфаваць тарэц я б не раіў. Да таго ж, нават пры шліфованым тарцы, шкло да якога ён прыклейваецца, усё роўна нешліфованым застаецца. Таму калі шліфоўкай мяркуецца дасягнуць лепшай адгезіі (а, як я пісаў вышэй, тэарэтычна яна павінна быць лепшай), трэба памятаць, што другая паверхня шва ўсё роўна кантактуе з нешліфованым шклом. А рвецца, як вядома, там дзе вузка. Таму альбо шліваваць і нетарцавую частку шкла, да якой прыстае тарэц суседняга шкла, альбо і сам тарэц гэтага шкла не шліфаваць.
Пра змочваньне паверхні шкла дысцыляванай вадой я ніколі не чуў. Напэўна, мяркуецца пры гэтым, што "ўпадзіны" шліфаванага тарца зойме вада, якая пазьней пойдзе на палімерызацыю сілікона, а яе месца вымушаны будзе заняць сам сілікон. Магчыма і так, але сумнеўна, што сілікон паступова займаючы месца вады будзе мець самастойную адгезію да шкла. Ён прысмокчацца да шкла, як прысоска, але трымацца будзе не сам па сабе, а за лік вакольных слаёў, маючых адгезію.
Як знайду час, правяду эксперыменты па распушчаньні сілікона ў сьпіртце і, калі распусьціцца, па яго трываласьці пасьля палімерызацыі.