На выхадных зрабіў сур'ёзную праполку. Выкінуў бесформенную гору яванца, што знахадзіўся па праваму флангу (елка/піраміда мая канчаткова зарасла, і гэта стала магчымым зрабіць без шкоды да папуляцыі крэветак), прарадзіў там жа квадрацікастатус і сагітарыю, нарэзаў дзетак апанагетоналіставай крыптакарыны (яна, аказваецца, не так ужо і павольна расьце, калі даваць сьвятла і СО2), выпалаў усю марсілію, бо выгляд стала мець не дэкаратыўны (большую частку адразу выкінуў, ня ведаю, як яе стрыгчы), пасадзіў яшчэ адзін анубіас нана, што рос дагэтуль у малявачніку без грунту. Цікава параўнаць яго з туземным, я пасадзіў новы ануб лявеў анубіасавага лесу. Абрэзаў доўгія галінкі амбуліі і кабомбы. З большага ўсё. Ах, так, ужо два тыдні як у мяне накрыўся сьвяцільнік Т5, так што ў мяне зараз толькі 60 Ват сьвятла +85% за лік
адбівальнікаў на 240 л (ну, вады, думаю, 200 л, але для ацэнкі асьвятленьня трэба браць поўны аб'ём, бо асьвятляецца ж і незапоўнены аб'ём аквы). Пры гэтым усе расьліны бурболяць, бо падаецца CO
2 з дапамогаю
дыфузара v. 1.0. Як заўсёды, шавец без ботаў...
Фота:
гэта агульны план
левы фланг
цэнтар
правы фланг