Ну, ў прынцыпе, Сяргей, гэта не самае пачварнае, што я бачыў.
Віця, можна пакінуць. У мяне ўзьнікла ідэя. Можна не выкінуць \"другое дно\", якое выгнулася гарбылём, а проста электралобзікам акуратна выразаць у ім адтуліну пад памер акваса. У гэтым разе (калі яна не разваліцца), канструкцыя стане з\'ёмнай (будзе адзявацца на аквас). У гэтым выпадку, праўда, прыйдзецца адмовіцца ад навеснога абсталяваньня. Альбо здымаць \"покрыўку\" пасьля зьняцьця навеснога, што, канешне, ня вельмі зручна. Але гэта адзіная ідэя, як захаваць задуманы табою канцэпт. Дарэчы аквас можна будзе пакінуць стаяць на гэтым выпіленым кавалку. Тоё, што ён выгнуўся гарбылём, думаю, як раз не страшна. Пад весам аквы, залітай цяжкай вадой, выпрастуецца.