Даша, тут нават не ў дарагавізьне справа (хаця і ў ёй канешне). Проста не думаю, што можна сумяшчаць дагляд за морам, разьвядзеньне і пад'ём малька салодкаводных рыб (пра дагляд саміх салодкаводных рыб я ўжо не пішу) і асноўную працу. Проста 24 гадзін не будзе хапаць. Акварыўм забірае шмат часу, але яму ёсьць чым адкупіцца. За той час, што мы праводзім каля яго ў замілаваньні (любуючыся) мы прабачаем яму час па дагляду. А што будзе, калі час, які быў бы праведзены перад акварыўмам (а не над ім), будзе траціцца на абслугоўваньне яшчэ і мора? Ці будзе прыносіць такое хобьбі асалоду? Сумнеўна. Калі рыб не развадзіць, то абслугоўваньне аквасаў (нават некалькіх), якое, што называецца, "на мазі", аднімае зусім няшмат часу...