З тыдзень таму дзьве рамірэзкі хворыя гексам былі пасаджаныя лячыцца ў бульён метранідазола 1 таб/10 л (ведаю, што гэта вялікая дазіроўка, але ад адчаю...) з фурацылінам. Кожны дзень падмена вады 1/2 і 1/2 таблеткі метру, фурацылін на вока. Дык пазаўчора аднераставалі. Нічога чапаць не стаў, думаю, нічога не выжыве, альбо з'ядуць самі. Дык (а) і выжыла (што дзіўна) і (а) пабялела толькі 2-3 ікрынкі (што пасьля (1) ня дзіўна), і (3) ня зьелі (што, зноў жа, дзіўна), лічынка расплылася па дну, бацькі спачатку перанесьлі ікру ў іншы куток палаты, а зараз зьбіраюць па ўсёй акве хвосьцікі і выплёўваюць у гэты куток. Самец яшчэ нічога, толькі з рожкамі/дзіркамі, а на самачку страшна глядзець (рожкі і вочы навыкаце). У мяне пачуцьці супярэчлівыя...