Цячэньня у расьлінным акварыўме чым больш, тым лепш. Толькі яно па магчымасьці павінна быць максімальна ламінарным, накіраваным па паверхні ад адной кароткай сьценкі аквы да другой, затым апускацца да дна і вяртацца да фільтра ужо па нізу, прыцягваючы да яго сьмецце. Падымаць флейту, калі ўсё ж ёсьць жаданьне ёю карыстацца, патрэбна толькі ў двух выпадках: калі аква у асноўным рыбная і ім не хапае кіслароду і калі аква у асноўным расьлінная, сьвятла многа, рыб мала, СО2 не падаецца. У апошнім выпадку можа скласьціся сітуацыя, калі расьліны спажыюць амаль увесь СО2, распушчаны ў вадзе так, што яго ўзровень упадзе ніжэй за роўнаважны ліміт у 0.6 мг/л. Тады, безумоўна, лепшы кантакт вады з паветрам будзе ўзбагачаць воду СО2, а не абядняць яе ім, як гэта адбываецца пры штучнай падачы СО2 ў ваду, калі канцэнтрацыя СО2 значна перавышае 0.6 мг/л.
Карацей і іншымі словамі: лепшае перамешваньне вады з паветрам, што дасягаецца альбо вынясеньнем флейты над узроўнем вады, альбо, напрыклад, аэрацыяй будзе прыводзіць да зьмены канцэнтрацыі СО2 ў накірунку да значэнья ў 0.6 мг/л.