Капну і я пяць капеек. Скалярый люблю, але мрамарных - не. Так гэта селекцыйны прызнак, але ён, па-мойму, дамінантны і не патрабуе асаблівых высілкаў для захаваньня, таму ён стаў зараз "дварняжкавым". Да таго ж і "жыцьцёвая сіла" па Аляксеевай тэрміналёгіі ў іх пабольш будзе, чым у класікаў нават. Аднак, што назваць нізкай аквакультурай? Калі чалавеку падабаецца мрамарная скалярыя ці калі не, мне цяжка адказаць. Усё ж мармуровая скалярыя - рыба не "красная", як папугаіі бясхвостыя, каб захапленьне імі лічыць адназначна дрэнным густам.